«Святкуем залатыя моманты!»
Мэта: паведамiць, што «Аліварыя» стала першым беларускім брэндам – партнёрам ЕЎРА – галоўнага футбольнага свята года.
Шорт-сторы: проста крычаць ва ўсё горла «мы афіцыйныя партнёры» – сёння ўжо недастаткова. Сапраўдны партнёр павінен даць сваёй аўдыторыі шмат дадатковых ўражанняў, стварыць моманты, якія запомняцца надоўга.
Рэалiзацыя: каб прывезці атмасферу грандыёзнага футбольнага турніру ў Беларусь, «Аліварыя» зрабіла падарунак усім беларускім фанатам футбола, арганізаваўшы ў цэнтры Мінска фан-зону ЕЎРА.
Там кожны фанат футбола мог знайсці сабе занятак па душы – проста глядзець матчы, пацягваючы халоднае піва, спаборнічаць у набіванні мяча або спрабаваць выйграць прыз у конкурсе прагнозаў.
Каб расказаць аўдыторыі аб усіх гэтых магчымасцях, мы распрацавалі прома-сайт, на якім, адказаўшы на некалькі пытанняў, кожны мог даведацца, якія залатыя моманты ЕЎРА яму ніяк нельга прапусціць. І чым яму варта заняцца ў фан-зоне.
Вынікі:
- >50 000
- даведаліся, як адсвяткаваць залатыя моманты ЕЎРА ў Беларусі.
- Ні дня
- фан-зона не была пустой.