«Словы мовы»: як Bigboard і Vondel растлумачылі сэнс адметных беларускіх словаў

Шорт-сторы: Ва ўсіх мовах свету ёсць слова «снег». Аднак маецца меркаванне, што ў эскімосаў азначэнняў гэтага слова і яго адметнасцяў больш за сто. Ва ўсіх мовах ёсць слова «няёмкасць». Але ж толькі ў фінскай існуе панятак «асаблівага пачуцця, калі нехта зрабіў нешта дурное, а сорамна за гэта менавіта вам». Кожная мова мае словы, якія немагчыма перакласці на іншую мову, альбо перадаць іх сэнс адным словам. Беларуская мова — не выключэнне. Мы таксама маем гэткія словы: аўтэнтычныя, унікальныя, з мноствам канатацый і асаблівых эмоцый, але нашыя. Над імі працуюць і ламаюць галовы мовазнаўцы і перакладчыкі. Паламалі і мы.

Рэалізацыя: Кампанія Bigboard зазвычай займаецца тым, што размяшчае па горадзе рэкламу іншых. Выявы і словы. :) І толькі адзін раз на год яны маюць мажлівасць зрабіць рэкламу самім сабе — у словах і выявах!

У календары «Словы мовы» мы сабралі 12 беларускіх словаў, каторыя лёгка зразумець беларусу, аднак складана растлумачыць замежніку. Разам з лінгвістам, перакладчыкам і сапраўдным знаўцам мовы Аляксандрам Картэлем мы падрыхтавалі тлумачэнні кожнага слова і панятку, а нашы дызайнеры ўвасобілі іх у незвычайныя візуальныя асацыяцыі і вобразы. 

Таксама для кожнага слова каліграфам было распрацаванае ўнікальнае аўтарскае напісанне, якое раскрывае дадатковы сэнс панятку на ўзроўні шрыфта.

Урэшце з’явіліся два прыгожыя календары — настольны і насценны, якія кампанія Bigboard з радасцю і гонарам падаравала сваім партнерам, кліентам і сябрам. Калі вы не ведаеце, як выказаць тое, што адчуваеце прама зараз — уважліва прагартайце ўсе месяцы календара — і, магчыма, вы знойдзеце менавіта тое слова, якое вам пасуе.

Вынікі:

12
унiкальных словаў мовы.
365
дзён трымцення ад файнага календара.
Вернуться ко всем работам