Навагоднія vondel-віншаванні
Задача: павіншаваць сяброў, кліентаў і калег з надыходзячымі святамі.
Шот-сторы: Новы год і Каляды асаблівыя святы. Таму так старанна кожны год рыхтуемся да іх . Без падарункаў ніхто не павінен застацца! Каб павіншаваць усіх з 2019 годам мы падрыхтавалі бездакорны музычны падарунак, які лепш за словы падзякуе, выкажа невымоўнае, падсумуе падзеі за год, натхніць і памножыць святочны настрой!
Рэалізацыя:
Зрабілі прома-старонку з музычным навагоднім відэавіншаваннем. Самыя цеплыя і шчырыя пажаданні, прыемная музыка – мы хацелі каб кожны, хто тапнуў на спасылку music.vondel.by забыў пра турботы, атрымаў задавальненне ад павольнай расслабляльнай музыкі.
Напярэдадні святаў планаваўся пераезд у новы прасторны офіс, дзе знайшлося месца нават сапраўднаму планеру. Планер стаў асабістым сімвалам надыходячага года для нас, таму вырышылі абавязкова выкарыстаць яго ў віншаванні.
Душэўнасці старонцы надаў экслюзіўны дызайн. Карпаратыўныя элементы спалучаюцца з дадатковым дэкорам у выгляде шыўкоў на фетры. Як і наша віншаванне, тэкстура фетру мяккая і утульная, матэрыял быццам спецыяльна створаны для зімовых дзянькоў і свят.
- 47
- рэлакс-трэкаў.
- >600 чалавек забылі пра стрэс .
- 50000 праглядаў відэароліка.