Карпаратыўны каляндар «Бульбашъ»
Задача: Распрацаваць канцэпцыю і дызайн настольнага карпаратыўнага календара «Бульбашъ» на 2016 год для ўнутранага карыстання і падарункаў партнёрам кампаніі, грунтуючыся на пазіцыянаванні брэнду «Традыцыі на новы лад».
Шорт-сторы: Беларускія дываны «маляванкі» - унікальная мастацкая з’ява, народная, яркая, самабытная. Гэта сапраўдныя творы мастацтва, прызнаныя і ацэненыя ва ўсім свеце. Стваралі маляванкі як вясковыя мастакі-самавукі, такія, як Алена Кіш, якая ўвайшла ў сусветныя энцыклапедыі наіўнага мастацтва, так і вядомыя мастакі Беларусі - напрыклад, Язэп Драздовіч. Традыцыя такіх незвычайных і прыгожых маляўнічых дываноў была распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі краіны, але ўсюды мела свае рэгіянальныя асаблівасці.
Мы падумалі, што будзе выдатна нагадаць самім беларусам (і пазнаёміць замежных партнёраў кампаніі) з такім незвычайным відам народнай творчасці; паказаць, што не вышыванкай адзінай жыве культура Беларусі, і зрабіць маляўнічы каляндар, які сам стаў бы ўнікальным творам, што спалучае ў сабе традыцыі і сучаснасць.
Рэалізацыя: Для стварэння малюнкаў у стылі маляваных дываноў мы запрасілі Святлану Скавырка - мастачку, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці з Глыбокага, аднаго з нешматлікіх месцаў у краіне, дзе займаюцца адраджэннем старажытнага рамяства маляванкі. Разам з дызайнерамі агенцтва спецыяльна для нашага праекту Святлана распрацавала 12 унікальных эскізаў дываноў-маляванак, кожны з якіх сюжэтна і атмасферна раскрывае сезоны і месяцы календара, а таксама смакавыя асаблівасці і перавагі шэрагу прадуктаў кампаніі Бульбашъ.
Вынікі:
- 1
- каляндар беларускіх народных традыцый без выкарыстання вышыванкі.
- 12
- унікальных старонак у стылі маляваных дываноў.