Душэўныя вінілавыя віншаванні
Мэта: Па-душэўнаму павіншаваць кліентаў, партнёраў і сяброў з Новым годам і Калядамі і пажадаць ім белага, пухнатага году, з бездакорным музычным густам.
Шорт-сторы: Падрыхтоўку да магічных зімовых святаў нельга ўявіць без каляднай музыкі, якая стварае неабходны чароўны настрой. Але адных ДЖЫНГЛ БЭЛСаў і ЛЭТ ІТ СНОЎаў ужо недастаткова. У гэтым годзе мы адчулі жыццёва неабходнае жаданне парадаваць сваіх кліентаў і сяброў святочнай фальклорнай музыкай, якая як ніякая іншая адлюстроўвае стан ціхай беларускай душы.
Мы падрыхтавалі музычны навагодні падарунак: вінілавую кружэлку з трэкамі этна-электроннага праекту ŠUMA, які займаецца беларускай архаікай у музыцы. Музыкi з ŠUMA сабралі шмат мелодый па ўсёй краіне і надалі пяшчотным фальклорным песням моднае электроннае гучанне. А мы сабралі лепшыя трэкі ў вініл, распрацавалі дызайн з нацыянальнай сімволікай, запісалі яго ў далекай Англіі і прывезлі да вас паўсотні чароўных кружэлак.
- 500
- чароўных кружэлак з
- 4
- прыгожымі трэкамі, 1 з якіх быў запісаны ŠUMA разам з дзецьмі адмыслова для нас.