Бульбаш.Традыцыi на новы лад

Мэта: Умацаваць пазіцыі брэнду Бульбаш на тэрыторыі «Традыцыі на новы лад». Брэнду, які шануе традыцыі, i ніколі не стаіць на месцы. 

Шорт-сторы: Перад тым, як пячы хлеб ці праць тканіну, нашыя прабабкі заводзілі душэўную песню. А за акіянам, перад тым як ісці ў начную змену на завод, мужчыны таксама адводзілі душу экспрэсіўнымі спевамі. І для тых, і для іншых тое было традыцыяй, якая давала натхненне жыць.

Сёння, каб стварыць хітовую Blurred Lines, Фарэл Уільямс пранікся духам класічнага фанку 70-ых. А гурт Shuma, каб пісаць свае песні, акунаецца ў беларускія фальклорныя песні. 

Бачыце: тое, што некалі стала традыцыяй, сёння пераўтвараецца ў натхненне. Каб стварыць добры сучасны прадукт - ці то пітную ваду, ці то ролік пра яе - ня трэба лавіць хвалі з космасу.

Дастаткова ўзяць традыцыю і перадаць далей, здзьмухнуўшы з яе пыл часу. Бо ўсё, што зроблена з роднай спадчыны і сучаснымі сродкамі, заўсёды будзе выглядаць актуальна. Таму і ў наш ролік мы змясцілі дызайн ад продкаў, агучку з мінуўшчыны і сцэнар з ўспамінаў. Астатняе зрабілі тэналогіі і свежы погляд.

Вынікі:

Падчас здымак рэкламнага роліка
 180
саломінак натхніла на камутацыю 538 правадоў.
Вернуться ко всем работам