23 лютыя віншаванні

Мэта: Павіншаваць байнэт з «Мужчынскім днём», сабраць лайкаў ды засвяціцца.

Шорт-сторы: Дзень 23 лютага для большасці сучасных беларусаў перастаў быць святам абаронцаў Айчыны і ператварыўся ў яшчэ адно гендарнае свята, як бы ў супрацьвагу Міжнароднаму жаночаму дню. Прасцей кажучы, у мужчын таксама з’явіўся свой асабісты дзень, калі яны прэтэндуюць на павышаную ўвагу і павагу да сваёй менавіта мускуліннай, а не салдацкай сутнасці. Але ж правільна віншаваць мужчын з гэтым святам ніхто пакуль не навучыўся. Тыя, каму не сорамна, працягваюць дарыць пампезныя савецкія паштоўкі з зоркамі ды танкамі хлопцам, якія ганарацца тым, што «адкасілі». Астатнія ж проста адмоўчваюцца.

Неабходна паказаць, што мужчынам таксама прыемна чуць шчырыя віншаванні. Не прыдуманыя (праз дачыненне да ваенкамату), а праз тое, што ў іх насамрэч ёсць выключна мужчынскія рысы, за якія іх і любяць.

Каб знайсці адпаведныя словы было лягчэй, мы зрабілі сайт brutal23.by з калекцыяй гатовых паштовак - 23 кампліменты, якія будуць прыемныя кожнаму мужчыну з пачуццём гумару. Змест паштовак іранічна абыгрывае самыя тыповыя міні-інсайты ў адносінах паміж паламі.

Кожную паштоўку можна зрабіць асабістай, упісаўшы імя адрасата, і даслаць яе праз сацыяльныя сеткі.

Каб падкрэсліць, што мужчынам таксама прыемна чуць шчырыя словы не толькі па святах, увесь тыдзень пасля 23 лютага мы дадавалі па новай паштоўцы ў дзень.

Вынікі:

За першы дзень калекцыю лютых паштовак прагледзела больш за
5000
чалавек
15
мужчын плакала
4
пары разышліся
Вернуться ко всем работам