«Увага, зараз вылеціць птушка!»
Шорт-сторы: 25 красавіка 2015 г. арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіла першы ў Беларусі чэмпіянат па фотабёрдынгу. Падпільнаваць, сфатаграфаваць і ідэнтыфікаваць як мага больш птушак у іх натуральным асяроддзі – задача сапраўднага фотабёрдара!
Моднае ў многіх краінах захапленне – навінка для Беларусі, таму нам захацелася расказаць людзям пра незвычайнае эка-хобі, паклікаць аматараў прыроды да ўдзелу ў чэмпіянаце і прыцягнуць увагу людзей да птушак, якія жывуць побач з імі.
Рэалізацыя:«Увага! Зараз вылеціць птушка!» – так кажуць фатографы перад тым, як зрабіць кадр. Так кажам і мы, падрыхтаваўшы найлепшых птушак да рэальнай фотасесіі. Чыстка пёраў, укладка фрызурак, макіяж, усмешка – і крылатыя мадэлі гатовыя да здымкі: удод, вялікі дзяцел і лебедзь-шыпун сталі героямі серыі постараў!
Мы ж паляцелі далей і прыдумалі незвычайныя домікі для птушак: шпакоўні і сінічнікі ў выглядзе фотаапаратаў, якія з любоўю майстравалі школьнікі – сябры арганізацыі АПБ. Разам з арнітолагамі мы развесілі шпакоўні-фотаапараты ва ўлюбёных гарадскіх парках і на цэнтральных плошчах горада.
Злавіць і сфатаграфаваць птушак можна не толькі на прыродзе ці ў горадзе. Мноства птушак жыве зусім побач з людзьмі, больш за тое – некаторыя людзі самі птушкамі і з'яўляюцца! :) Каб даказаць гэта, мы правялі вясёлы птушыны чэлендж у сацсетках Facebook, Instagram і VKontakte, прапанаваўшы карыстальнікам знайсці ў сваім асяроддзі «чалавека-птушак» – сяброў і знаёмых з «птушынымі» прозвішчамі! Папаляваць, сфатаграфаваць і выкласці ў сетку знаёмых «бёрдмэнаў» стала задачай трушнага онлайн фотабёрдара.
Вынікі:
- >60
- удзельнікаў фотабёрдынга.
- >100
- відаў птушак, сфатаграфаваных падчас правядзення чэмпіянату.
- y 2,5
- разы павялiчаны трафік на старонку АПБ.