Ці гэта не цуд?
Мэта: Распрацаваць рэкламную кампанію для прэзэнтацыі новага гатунку піва «Аліварыя Каляднае» - незвычайнага піва з навагоднім настроем і духам Калядаў, якое можа існаваць толькі ў гэты кароткі прамежак часу.
Шорт-сторы: З жыццёвай мудрасцю не паспрачаешся: чым больш дарослымі мы становімся, тым менш верым у цуды. Нават навагоднія святы – самы чароўны перыяд году – для дарослых ператвараецца ў шэраг насычаных запарамі дзён, сярод якіх цудам можа стаць толькі што адсутнасць кіламетровай чаргі ў гіпермаркеце ці чырвоная ікра па кошце баклажаннай. Таму мы паставілі сваёй мэтай паказаць аўдыторыі, што іх адмысловыя, дарослыя цуды сапраўды існуюсь, хоць і значна адрозніваюцца ад дзіцячых. А ўбачыць іх можна нават у штодзённых сітуацыях. Аліварыя здзейсніла самы галоўны цуд – святочны гатунак піва, звараны з дабаўленнем зімовых спецый і асаблівай каляднай душэўнасці. А наша агенцыя дадала да яго тры цуды для розных медыяканалаў, каб кожны атрымаў сваю порцыю чараўніцтва і даведаўся пра арыгінальны падарунак ад Аліварыі.
Другі цуд мог здарыцца з кожным амаль у яго пад бокам. Нечакана людзі, як і стагоддзі таму, зноў пачалі хадзіць адзін да аднаго калядаваць. Праўда гэтым разам калядавалі ў сацсетках. Дастаткова было дадаць на сайт фотаздымак, як ён пераўтвараўся ў святочную флэш-паштоўку, якая потым адпраўлялася ў падарожжа па інтэрнеце і збірала лайкі.
Трэці цуд пасяліўся там, дзе яго зусім не чакалі – у гіпермаркетах горада. Мы пабудавалі сапраўдны дом, упрыгожаны па-святочнаму, дзе жылі калядныя персанажы-прамоўтэры. Сваіх гасцей яны частавалі звараным з вялікай любоўю цёмным півам Аліварыя Каляднае, спявалі з імі песні, танчылі, напаўняючы ўсе навокал магічным калядным настроем.
- 24 000
- дарослых переканаліся ў існаванні
па меншай меры трох цудаў.